Беларуская Служба

Ілон Маск стаў самым багатым бізнесменам у свеце

26.10.2021 17:45
Вытворца электрамабіляў далучыўся да невялікай групы кампаній на суму больш за трыльён долараў.
Tesla
Tesla Photo: Blomst/pixabay.com/CC0 Public Domain

Ілон Маск стаў самым багатым бізнесменам у свеце, ён апярэдзіў Джэфа Безаса. Толькі за адзін дзень Маск зарабіў амаль 30 мільярдаў долараў. Усё дзякуючы росту кошту акцый Tesla. Вытворца электрамабіляў далучыўся да невялікай групы кампаній на суму больш за трыльён долараў.

Амерыканскі вытворца аўтамабіляў зафіксаваў вельмі моцны рост каціровак акцый за апошнія некалькі дзён, а ў панядзелак яны падняліся амаль на 13%. Адна акцыя Tesla ўжо каштуе рэкордна больш за тысячу долараў. Ніколі раней цана кампаніі Ілона Маска не была чатырохзначнай. Такім чынам Tesla ўвайшла ў элітную групу кампаній з рынкавым коштам больш за 1 трлн долараў. У яе таксама ўваходзяць: Facebook, Amazon, Alphabet (Google), Microsoft і Apple.

ав

Кампанія Google адкрывае чарговы офіс у Польшчы

26.10.2021 17:12
Свой першы офіс у Польшчы кампанія Google адкрыла ў 2006 годзе.