Беларуская Служба

Украіна ўпершыню ўжыла беспілотнік Bayraktar у баявых умовах у Данбасе

27.10.2021 12:37
Беспілотнік быў выкарыстаны ў адказ на абстрэл украінскага войска.
Пратэст перад амбасадай Расіі ў Кіеве PAP/EPA/SERGEY DOLZHENKO

У аўторак, 26 кастрычніка, на працягу амаль трох гадзін батарэя гаўбіц Д-30 гібрыдных расійскіх войскаў ажыццяўляла абстрэл пазіцый 93-й механізаванай брыгады каля вёскі Гранітнае ў Данецкай вобласці. У ходзе абстрэлу раненне атрымалі два ўкраінскія жаўнеры, адзін з якіх загінуў.

У адказ на гэта па загадзе Галоўнакамандуючага ВСУ генерала-лейтэнанта Валерыя Залужнага, з мэтай прымусу ворага да спынення агню, быў нанесены ўдар кіраванай ракетай. Была знішчана адна артылерыйская прылада суперніка. Украінскія вайскоўцы заяўляюць, што беспілотнік не перасякаў лініі размежавання.

Bayraktar TB2 – гэта турэцкі ўдарны аператыўна-тактычны сярэдневышынны беспілотны лятальны апарат з вялікай аўтаномнасцю палёту. У 2018 годзе Украіна закупіла 6 машын у Турцыі. Паспяховыя выпрабаванні ўдарных турэцкіх беспілотнікаў Bayraktar прайшлі ва Украіне яшчэ ў сакавіку 2019 года.

ав/Украінская праўда

Украіна: Расія пацвердзіла, што ейныя грамадзяне ўдзельнічаюць у вайне на Данбасе

20.10.2021 14:44
Расія патрабуе даць расійскаму консулу магчымасць кантакту з затрыманым на мінулым тыдні ў Данбасе расейцам.