Беларуская Служба

У Бруселі можна любавацца інсталяцыяй у рамках Фестывалю святла

31.10.2021 12:36
Наведвальнікі могуць прайсці праз 80-метровую «Хвалю» з 40 трохкутных дзвярэй, якія рэагуюць на рух. 
Bruksela
Brukseladimitrisvetsikas1969/Pixabay.com

У Бруселі зладжана мастацкая ілюмінацыя. Да 6 лістапада з 19.00 да 23.00 можна любавацца інсталяцыяй у рамках Фестывалю святла.

15 прыгожых ілюмінацый размешчаны ў двух месцах – у Каралеўскім квартале і Еўрапейскім квартале – якія вядуць да аднаго з паркаў у цэнтры Бруселя. Наведвальнікі могуць прайсці праз 80-метровую «Хвалю» з 40 трохкутных дзвярэй, якія рэагуюць на рух. А, напрыклад, каля Еўрапарламента можна палюбавацца асвятленнем, які імітуе рух светлячкоў. Таксама асвятляюцца знакавыя месцы ў Бруселі.

Інсталяцыі створаныя мастакамі з Бельгіі, Даніі, Францыі, Нідэрландаў, Паўднёвай Карэі, Іспаніі і Швейцарыі. Асобныя музеі ў Бруселі таксама працуюць у рамках Фестывалю начнога святла.

нг