Беларуская Служба

Праз 40 гадоў палякі вяртаюцца на Антарктыду

03.11.2021 10:00
Станцыя імя Дабравольскага была пабудаваная савецкімі навукоўцамі і перададзеная Польскай Народнай Рэспубліцы ў 1959 годзе
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneshutterstock.com/Wayne Morris

Польшча вяртаецца на карту Усходняй Антарктыды. З Варшавы ў найбліжэйшыя дні адправіцца спецыяльная навуковая экспедыцыя польскіх палярнікаў. Навукоўцы з Інстытута геафізікі Польскай акадэміі навук (РАN) едуць у раён Паўднёвага полюса, каб адкрыць польскую Даследчую станцыю імя Антона Баляслава Дабравольскага. Станцыя была зачынена больш за 40 гадоў таму.

У Антарктыдзе палярнікі будуць праводзіць даследаванні Зямлі. Кіраўнік экспедыцыі прафесар Марэк Левандоўскі падкрэсліў, што аазіс Бангера, дзе размешчаная польская станцыя, з'яўляецца адным з найлепшых месцаў для комплексных даследаванняў:

-Гэта ўнікальнае месца на зямлі, адкуль можна назіраць структуру ядра Зямлі, некранутую ні чалавекам, ні сейсмічнымі хвалямі, выкліканымі акіянам.

Станцыя імя Дабравольскага была пабудаваная савецкімі навукоўцамі і перададзеная Польскай Народнай Рэспубліцы ў 1959 годзе. З 1979 года там не праводзіліся даследаванні. Палярнікі хочуць запусціць яе зноўку і паставіць там аўтаматычную вымяральную ўстаноўку на сонечнай энергіі. Такім чынам станцыя будзе сама выконваць разлікі і перадаваць вынікі ў Варшаву.

Палярнікі будуць плыць да месцазнаходжання станцыі на караблі. Яны прыбудуць на станцыю праз два месяцы, у пачатку студзеня 2022 года. Навукоўцы будуць праводзіць даследаванні цягам наступных двух месяцаў, а вясной вернуцца ў Польшчу. Усе чацвёра палякі – вопытныя навукоўцы, у якіх за плячыма экспедыцыі ў падобныя кропкі планеты.

iar/эж


Польскія навукоўцы даследуюць уплыў нізкіх тэмператур на арганізм чалавека

04.02.2021 11:03
З гэтай мэтай даследчыкі з Акадэміі фізічнага выхавання ў Кракаве яны вывучаюць групу трыццаці маржоў.

З растаючага ледзянога покрыва Грэнландыі выдзяляецца велізарная колькасць ртуці

27.05.2021 15:25
Ртуць у рэкі ці іншыя месцы на планеце ў асноўным паступае з прамысловых сцёкавых вод.