Беларуская Служба

Фестываль польскага кіно праходзіць у Вільні

08.11.2021 15:17
 Усяго літоўскія гледачы ўбачаць 10 польскіх фільмаў.
Афіша фестывалю Крыніца: Festiwal Filmu Polskiego w Scanoramie

Сёлета гэтае мерапрыемства праходзіць у рамках аднаго з найбуйнейшых у краінах Балтыі кінафестываляў пад назвай Scanorama. Партнёрам мерапрыемства з'яўляецца Польскі інстытут у Літве. Яго дырэктар Малгажата Стэфановіч-Пецэля звяртае ўвагу на тое, што рашэнне прадставіць польскае кіно ў рамках вялікага мерапрыемства апраўдала сябе:

-Перш за ўсё, гэта павялічвае нашу даступнасць. Польскае кіно выдатна знаёма жыхарам Літвы, яны яго любяць, шануюць. У яго ёсць свае прыхільнікі. Аднак мы не стараемся пераканаць тых, хто ўжо і так падзяляе наш пункт гледжання. Мы хочам пашырыць кола зацікаўленых асоб, тых, хто любіць польскае кіно.

У літоўскай сталіцы быў паказаны польскі кандыдат на прэмію «Оскар» – стужка Яна Матушыньскага «Каб не заставалася слядоў». Усяго літоўскія гледачы ўбачаць 10 польскіх фільмаў.

Арганізатары фестывалю Scanorama лічаць, што сёлета сярод усіх еўрапейскіх краінаў Польшча прадстаўлена найлепей.

iar/эж