Беларуская Служба

Кіраўнік МЗС Украіны заклікаў у Бруселі да ўвядзення санкцый супраць Расіі

15.11.2021 13:31
«Расія прывыкла да слоў і спадзяецца, што Еўропа не зможа перайсці ад слоў да дзеяння», – сказаў Дзмітрый Кулеба.
Сцяг УкраіныPhoto:1966666/pixabay.com/CC0 Public Domain

Украіна заклікае краіны ЕС узмацніць санкцыі супраць Расіі. З такім зваротам да кіраўнікоў дыпламатыі краін-удзельніц звярнуўся міністр замежных спраў Дзмітрый Кулеба. Сёння раніцай Польшча арганізавала сустрэчу міністраў па гэтым пытанні ў сваім пастаянным прадстаўніцтве пры Еўрасаюзе.

У інтэрв'ю журналістам кіраўнік МЗС Украіны паведаміў, што пазнаёміў удзельнікаў сустрэчы з інфармацыяй аб канцэнтрацыі расійскіх войскаў ля ўкраінскай мяжы.

«Я думаю, што Расія ўжо прывыкла да слоў і спадзяецца, што Еўропа не зможа перайсці ад слоў да дзеяння. У інтарэсах Еўрасаюза паказаць, што Расія памыляецца», – сказаў кіраўнік МЗС Украіны.

Ён падкрэсліў, што канцэнтрацыя расейскіх войскаў на ўкраінскай мяжы, гэта толькі элемент больш складанай «галаваломкі», створанай у Крамлі. Ён згадаў міграцыйны крызісу на знешняй мяжы з ЕС і дапамогу беларускаму рэжыму, а таксама выкарыстанне газу ў якасці зброі і дэзынфармацыйную кампанію.

IAR/аз




Кіраўнікі дыпламатыі краін ЕС прымуць рашэнне аб санкцыях супраць Беларусі

15.11.2021 08:31
Гаворка ідзе пра каля 30 чалавек і кампаній, у тым ліку авіякампаніі і турыстычныя агенцтвы, якія арганізуюць працэдуру перавозкі мігрантаў у Еўропу.

ЕС пагадзіўся на санкцыі супраць Беларусі

15.11.2021 09:56
Такое рашэнне прынялі міністры замежных спраў 27 краінаў на сённяшняй сустрэчы ў Бруселі.