Беларуская Служба

Польшча перадала Руандзе 300 тыс. дозаў вакцыеы супраць каранавіруса

19.11.2021 16:34
Адметна, што такая дапамога была прапанавана і Беларусі, аднак рэжым Лукашэнкі адмовіўся прыняць прышчэпкі супраць каранавіруса.
Szczepionka AstraZeneca
Szczepionka AstraZenecaFORUM/Fotogramma/REDA&CO/Universal Images Group

Польшча перадала Руандзе 300 тысяч дозаў вакцынаў супраць каранавіруса фірмы AstraZeneca. Намеснік міністра замежных спраў Польшчы Шымон Шынкоўскі вэль Сэнк адзначыў, што з боку Польшчы гэта яшчэ адзін жэст салідарнасці ў дачыненні да краін, якія маюць патрэбу ў такой дапамозе.

У Руандзе адзін з самых высокіх узроўняў вакцынацыі ў Афрыцы. Прэпарат там не толькі не прападзе, але і будзе вельмі хутка выкарыстаны, лічаць у польскім МЗС. У Руандзе каля 36% дарослых прынялі хаця б адну дозу вакцыны.

Польшча перадала іншым краінам каля 15 мільёнаў прышчэпак супраць каранавіруса. Раней урад у Варшаве адпраўляў прэпараты ў Кенію, Егіпет, Грузію, Украіну, Чарнагорыю, Іран і на Тайвань. Адметна, што такая дапамога была прапанавана і Беларусі, аднак рэжым Лукашэнкі адмовіўся прыняць прышчэпкі супраць каранавіруса.

iar/эж

Польшча дашле ў Іран мільён доз вакцыны супраць каранавірус

15.10.2021 17:12
Адзін мільён доз вакцыны вытворчасці кампаніі AstraZeneca будзе дастаўлены ў Іран у суботу, 16 кастрычніка. 

Польшча – лідар па перадачы вакцынаў супраць COVID-19 трэцім краінам

23.10.2021 09:28
Да гэтай пары Польшчы перадала краінам, якія не з’яўляюцца членамі Еўрасаюза 4 мільёны доз вакцынаў супраць COVID-19.

Польшча перадала Грузіі 468 тысяч доз вакцыны супраць COVID-19

11.11.2021 19:31
Грузія – гэта не адзіная краіна, якая атрымала дапамогу ад Польшчы ў барацьбе з пандэміяй каранавіруса.