Пасля трагедыі на Ла-Маншы распачата расследаванне, каб выявіць вінаватых у гібелі 27 мігрантаў, якія патанулі, спрабуючы дабрацца з Францыі ў Англію на лодцы. Французскія службы арыштавалі чатырох чалавек, падазраваных ва ўдзеле ў арганізацыі пераправы.
Ідзе расследаванне па факце кантрабанды людзей і забойстваў. Міністр унутраных спраў Францыі Жэральд Дарманін паведаміў, што лодка, на якой плылі мігранты, знаходзілася ў дрэнным тэхнічным стане. Сярод загінулых пяць жанчын і дзіця. Два чалавекі ўдалося выратаваць. У сувязі з трагедыяй прэм'ер-міністр Францыі Жан Кастэкс склікаў сёння пасяджэнне штаба крызіснага кіравання з удзелам міністраў.
Прэзідэнт Эманюэль Макрон заявіў, што будзе зроблена ўсё, каб знайсці вінаватых у гібелі мігрантаў і прыцягнуць іх да адказнасці. «Я не дазволю, каб [англійскі] канал ператварыўся ў могілкі», – заявіў прэзідэнт Францыі.
Сцежка сёлета стала вельмі папулярнай, хаця на Брытанскія выспы спрабуе трапіць у разы менш людзей, чым, напрыклад, у Францыю ці Германію. Амаль 26 тысяч мігрантаў прыбылі ў порт у Дууры са студзеня.
Брытанцы доўгі час абвінавачвалі французаў у тым, што яны недастаткова робяць, каб спыніць пераправу праз канал. Французы гэта адмаўляюць. Пасля Brexit адносіны паміж Парыжам і Лонданам напружаныя, у тым ліку і ў пытанні рыбалоўства. Аднак абодва бакі сыходзяцца ў меркаванні, што ключавой праблемай міграцыйнага крызісу зʼяўляюцца кантрабандысты, для якіх арганізацыя смяротных экспедыцый зʼяўляецца крыніцай прыбытку. Брытанскі прэмʼер назваў гэтых людзей «гангстэрамі», кіраўнік урада Францыі Жан Кастэкс – «злачынцамі».
ав