Беларуская Служба

Ізраіль закрывае межы ў барацьбе з новым варыянтам каранавіруса

28.11.2021 10:02
У пятніцу ўлады Ізраіля вырашылі ўнесці ўсе афрыканскія краіны, за выключэннем паўночнай часткі кантынента, у чырвоны спіс краін.
-       -
Прэм'ер-міністр Ізраіля Нафталі Бенет у міжнародным аэрапорце Бэн-Гурыён PAP/EPA/ATEF SAFADI

Прэм'ер-міністр Нафталі Бенет заявіў у суботу, што з-за зʼяўлення новага варыянту каранавіруса з вечара нядзелі Ізраіль закрые межы для замежнікаў, забарона прадоўжыцца 14 дзён.

Грамадзяне Ізраіля, якія вяртаюцца з-за мяжы, павінны прайсці ПЦР-тэст пасля вяртання ў краіну і каранцін. Прышчэпленыя і здаровыя ізраільцяне пройдуць трохдзённы каранцін, непрышчэпленыя ў самаізаляцыі на працягу сямі дзён пры ўмове, што другі тэст на каранавірус будзе адмоўным, вырашыў урад.

У пятніцу ўлады Ізраіля вырашылі ўнесці ўсе афрыканскія краіны, за выключэннем паўночнай часткі кантынента, у чырвоны спіс краін, у якія ізраільцянам забаронена выязджаць без спецыяльнага дазволу.

Падарожнікам з гэтых краін таксама забаронены ўезд у Ізраіль. Служба лагістыкі Ізраіля з выкарыстаннем антытэрарыстычнага маніторынгу мабільных тэлефонаў выяўляе месцазнаходжанне ўсіх, хто прыбыў з гэтых краін на мінулым тыдні, каб «прапанаваць ім неадкладна перайсці ў каранцін».

Міністэрства аховы здароўя паведаміла, што ў Ізраілі ў пацыента, які вярнуўся з Малаві, быў ідэнтыфікаваны варыянт каранавіруса Omikron, знойдзены ў некалькіх краінах Паўднёвай Афрыкі. Таксама расследуюцца яшчэ сем выпадкаў заражэння новым варыянтам каранавіруса.

Ізраіль стаў першай краінай, якая цалкам закрыла свае межы з-за зʼяўлення варыянту Omikron.

ав

З-за трывожнага новага варыянту каранавіруса Еўракамісія прапануе прыпыніць рэйсы з Паўднёвай Афрыкі

26.11.2021 13:48
На інфармацыю аб новым небяспечным штаме каранавіруса рэагуюць і фінансавыя рынкі.