Беларуская Служба

З-за трывожнага новага варыянту каранавіруса Еўракамісія прапануе прыпыніць рэйсы з Паўднёвай Афрыкі

26.11.2021 13:48
На інфармацыю аб новым небяспечным штаме каранавіруса рэагуюць і фінансавыя рынкі. 
Урсула фон дэр ЛяенPAP/EPA/JULIEN WARNAND / POOL

З-за трывожнага новага варыянту каранавіруса Еўракамісія прапануе прыпыніць рэйсы з Паўднёвай Афрыкі, напісала ў Twitter прэзідэнт Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен, піша эканамічны партал money.pl.

«Камісія прапануе ў цесным супрацоўніцтве з дзяржавамі-членамі ўжыць экстранае тармажэнне, каб спыніць палёты з паўднёваафрыканскага рэгіёну з-за трывожнага варыянту віруса B.1.1.529», – паведаміла ў Twitter кіраўнік Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен.

У чацвер з'явіліся паведамленні, што Батсвана выявіла новы варыянт каранавіруса, які здолеў прабіцца ў Паўднёвую Афрыку і Ганконг. Магчымасць яго мутацыі выклікае сурʼёзную заклапочанасць навукоўцаў з Імперскага каледжа Лондана.

Варыянт B.1.1529, які, верагодна, будзе называцца штамам Nu, быў выяўлены 11 лістапада ў Батсване. Праз тры дні яго наяўнасць пацвердзілася ў пацыента ў Паўднёвай Афрыцы. Ён таксама быў ідэнтыфікаваны ў 36-гадовага мужчыны, які вярнуўся з Паўднёвай Афрыкі ў Ганконг 13 лістапада.

Партал money.pl таксама піша, што на інфармацыю аб новым небяспечным штаме каранавіруса рэагуюць і фінансавыя рынкі. Апошняя гандлёвая сесія тыдня на біржы пачалася вельмі дрэнна. Інвестары забіраюць грошы, раней укладзеныя ў акцыі, баючыся новага варыянту каранавіруса, які можа быць устойлівы да вакцыны. Асноўныя індэксы Еўропы абрынуліся. Паніка закранула таксама Варшаўскую біржу і найбуйнейшыя польскія кампаніі.

Эканамічны партал адзначае, што з такімі значнымі падзеннямі на біржах даўно не даводзілася мець справы.

ав

Палякі моцна падзеленыя ў справе ўвядзення абмежаванняў для непрывітых

26.11.2021 13:43
Апытанне, праведзенае для «Super Express», паказвае, што меркаванні палякаў на гэты конт вельмі падзеленыя.