Беларуская Служба

Генеральны сакратар НАТА наведвае ў Латвіі шматнацыянальны батальён

29.11.2021 09:53
Усходні фланг NATO быў узмоцнены некалькі гадоў таму ў адказ на агрэсіўныя дзеянні Расіі і анексію Крыма. 
Jens Stoltenberg
Jens Stoltenbergnato.int

Генеральны сакратар НАТА наведвае базу баявой групы альянсу ў Латвіі. Шматнацыянальны батальён у гэтай краіне ўзначальвае Канада. Усходні фланг NATO быў узмоцнены некалькі гадоў таму ў адказ на агрэсіўныя дзеянні Расіі і анексію Крыма. Цяпер зноў павышаецца ўзровень боегатоўнасці Паўночнаатлантычнага альянсу, паколькі Расія канцэнтруе войскі на мяжы з Украінай. Пра гэта Енс Столтэнберг казаў учора ў Рызе.

Кіраўнік НАТА ахарактарызаваў канцэнтрацыю расійскіх войскаў як незвычайную і трывожную падзею. Ён дадаў, што не толькі на сушы, але і ў паветры і на вадзе ўзмоцненыя сілы альянсу ахоўваюць усходні фланг. «НАТА захоўвае пільнасць, збірае інфармацыю, ацэньвае, што трэба зрабіць для забеспячэння бяспекі саюзнікаў. Мы пасылаем выразны сігнал аб тым, што НАТА будзе абараняць усіх саюзнікаў ад патэнцыйнай пагрозы», – падкрэсліў генеральны сакратар.

Выклікам для альянсу з'яўляюцца не толькі расійскія войскі на мяжы з Украінай, але і дзейнасць уладаў у Мінску. «Цынічнае выкарыстанне мігрантаў беларускім рэжымам аказвае ціск на суседнія краіны», – дадаў Енс Столтэнберг. Ён заверыў аб салідарнасці з Польшчай, Літвой і Латвіяй і ў падтрымцы падчас штучна створанага міграцыйнага крызісу.

IAR PR/нг

У цэнтры для мігрантаў на захадзе Польшчы адбыўся бунт

26.11.2021 14:17
У цэнтры пражывае каля 600 мігрантаў, затрыманых за незаконнае перасячэнне мяжы.

Значная частка палякаў лічыць, што сітуацыя на мяжы - гэта пагроза цэлай Еўропе

26.11.2021 13:36
Меншая група рэспандэнтаў лічыць, што канфлікт можа аказацца небяспечным для іх асабіста і для іх сем'яў – 34,9%.

Літва не выключае магчымасці закрыцця межаў з Беларуссю

26.11.2021 15:29
Кантроль над транспартнымі сродкамі на беларуска-літоўскай мяжы будзе ўзмоцнены.

Польскія памежнікі адбілі чарговы штурм мяжы

27.11.2021 13:44
Мігранты перакінулі драўляную кладу праз агароджу і ўварваліся на тэрыторыю Польшчы.