Беларуская Служба

Міністр замежных спраў пра словы Лукашэнкі пра Крым: Мы не рэагуем на кожны паток свядомасці

01.12.2021 09:34
«Я тады казаў, што Крым дэ-факта расійскі. Пасля рэферэндуму Крым стаў расійскім і дэ-юрэ»
Сцяг Украіныjorono/pixabay.com/CC0

«Не мае сэнсу ацэньваць кожную праяву плыні свядомасці Аляксандра Лукашэнкі», -заявіў кіраўнік МЗС Украіны Дзмітрый Кулеба, спасылаючыся на словы Лукашэнкі, які заявіў, што Крым юрыдычна з'яўляецца тэрыторыяй Расіі.

Кулеба дадаў, Украіна дасць ацэнку дзеянням Лукашэнкі. «Калі Беларусь прызнае незаконную анексію Крыма Расіяй, гэта нанясе незваротны ўдар па ўкраінска-беларускіх адносінах», – падкрэсліў ён. «Мы будзем дзейнічаць па поўнай праграме. Крым – гэта не пытанне, па якім мы сябе стрымліваем», – сказаў кіраўнік украінскай дыпламатыі.

У аўторак Лукашэнка ў інтэрвʼю Дзмітрыю Кісялову, які лічыцца вядучым крамлёўскім прапагандыстам, сказаў: «Я тады казаў, што Крым дэ-факта расійскі. Пасля рэферэндуму Крым стаў расійскім і дэ-юрэ».

Лукашэнка заявіў, што Уладзімір Пуцін прапанаваў яму наведаць Крым і дадаў, што хоча наведаць Крым, пачынаючы з Севастопаля. «Калі туды прыедзе прэзідэнт (Беларусі) разам з прэзідэнтам Расіі, пра якое яшчэ прызнанне можна казаць? Для мяне гэтае пытанне ўвогуле не існуе», сказаў Лукашэнка.

Заява Лукашэнкі расцэньваецца як ягонае прызнанне Крыму. Дагэтуль, нягледзячы на саюзніцкія адносіны з Масквой і ціск на яе, Мінск пакуль ухіляўся ад прызнання анексіі Крыма.

ав

Украінская выведка: Расія можа пачаць уварванне ў студзені-лютым, у тым ліку з тэрыторыі Беларусі

22.11.2021 10:59
Расія можа пачаць актыўныя баявыя дзеянні супраць Украіны ў студзені ці пачатку лютага наступнага года