Беларуская Служба

Ва Украіну ў бліжэйшы час можа прыехаць папа рымскі

02.12.2021 17:04
Папа Францішак вельмі цікавіцца справамі Украіны.
Papież podczas spotkania z delegacjąz północy Włoch
Papież podczas spotkania z delegacją z północy WłochPAP/EPA/VATICAN MEDIA HANDOUT

У найбліжэйшай будучыні папа рымскі Францішак можа наведаць Украіну. Дакладная дата візіту яшчэ не анансаваная.

Пра гэта паведамляе са спасылкай на заяву кіраўніка ўкраінскай Грэка-Каталіцкай Царквы Святаслава Шаўчука падчас Кіеўскага форуму па бяспецы.

«У нас добрая навіна. Чакаем, што адбудзецца яго візіт ва Украіну. Гэта яшчэ не абвешчана, але мы ўжо жывем у чаканні і падрыхтоўцы. Гэта вельмі магутны сігнал падтрымкі нашага народа і нашай дзяржавы», – заявіў Шаўчук.

Ён таксама ўдакладніў, што нядаўна меў магчымасць асабіста пагутарыць з пантыфікам. Як высветлілася, Папа Францішак вельмі цікавіцца справамі Украіны.

12 лістапада кіраўнік Украінскай грэка-каталіцкай царквы Святаслаў Шаўчук правёў у Ватыкане аўдыенцыю з Францішкам. Падчас размовы герархі абмеркавалі сітуацыю ў Украіне і вайну на Данбасе.

Гэта не першая такая заяву каталіцкіх іерархаў ва Украіне. Раней мітрапаліт Львоўскі арцыбіскуп Мечыслаў Макрыцкі заяўляў, што апостальскі візіт папы Францішка адбудзецца ў 2022 годзе.

iar/эж


Папа Францішак упершыню спаслаўся на мігранцкі крызіс у Беларусі

28.11.2021 15:22
Ён выказаў свой боль у сувязі з гібеллю людзей на мяжы і заклапочанасць іх лёсам, а таксама заклікаў маліцца за тых, хто пакутуе ў свеце.