Беларуская Служба

Кіраўнік МЗС Украіны: Мы адхіляем магчымасць браць на сябе абавязацельства не ўступаць у НАТА

03.12.2021 11:57
Адмова ад планаў сяброўства не з'яўляецца «для нас варыянтам», сказаў Кулеба, які наведвае Стакгольм на сустрэчы міністраў замежных спраў АБСЕ.
Міністр замежных спраў Украіны Дмытро Кулеба PAP/EPA/TOMS KALNINS

Украіна рашуча адкідвае магчымасць любых абавязацельстваў, якія Расія патрабуе ў якасці «гарантый», у тым ліку адмову ад планаў уступлення ў НАТА, заявіў міністр замежных спраў Украіны Дмытро Кулеба ў пятніцу AFP.

Адмова ад планаў сяброўства не з'яўляецца «для нас варыянтам», сказаў Кулеба, які наведвае Стакгольм на сустрэчы міністраў замежных спраў АБСЕ.

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін заявіў у сераду, што яго краіна будзе настойваць на перамовах з ЗША і НАТА ды распрацоўцы пагадненняў, якія перашкаджаюць пашырэнню Паўночнаатлантычнага альянсу на ўсход і разгортванню «сістэмы ўзбраення» да межаў Расіі.

Кіраўнік расійскай дыпламатыі Сяргей Лаўроў заявіў у чацвер, што Масква адрэагуе, калі Вашынгтон і яго саюзнікі не адкажуць на гарантыі, прапанаваныя Расіяй.

Украіна заклікае ЗША і краіны НАТА адхіліць патрабаванні Расіі, нагадвае AFP.

ав

Пуцін: Расія хоча дамоваў аб непашырэнні НАТА на ўсход

01.12.2021 15:23
Ён прапанаваў заходнім краінам «пачаць прадметныя перамовы на гэтую тэму».