Беларуская Служба

Енс Столтэнберг: НАТА не адмовіцца ад падтрымкі краін-партнёраў

16.12.2021 13:28
Кіраўнік альянсу заклікаў Расію вярнуцца да дыпламатыі і знізіць напружанасць у рэгіёне.
    .
Генеральны сакратар НАТА Енс Столтэнберг.PAP/EPA/STEPHANIE LECOCQ

Генеральны сакратар НАТА абвясціў, што Расiя па-ранейшаму збірае войскі на мяжы з Украінай. «Ніякіх прыкмет дээскалацыі няма», – сказаў Енс Столтэнберг, які сустрэўся сёння ў штаб-кватэры ў Бруселі з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім. Кіраўнік альянсу заклікаў Расію вярнуцца да дыпламатыі і знізіць напружанасць у рэгіёне. Ён таксама папярэдзіў улады ў Маскве, што далейшая агрэсія супраць Украіны прывядзе да сур’ёзных наступстваў.

Енс Столтэнберг таксама адхіліў патрабаванні Расіі аб абмежаванні кантактаў і падтрымкі альянсу для Украіны.
«Ніякіх кампрамісаў у супрацоўніцтве НАТА з Украінай не будзе. Агрэсарам тут з'яўляецца Расія, якая павінна змяніць свае паводзіны», – дадаў кіраўнік альянсу. Ён падкрэсліў, што супрацоўніцтва НАТА з Украінай носіць абарончы характар і янo не накіраванае супраць Расіі.

Енс Столтэнберг таксама сказаў, што альянс гатовы да перамоваў з Расіяй, але не пойдзе на саступкі, калі гаворка ідзе аб падтрымку краін-партнёраў.

IAR /аз

Падчас місіі НАТА адбыўся інцыдэнт з удзелам расійскай авіяцыі

09.12.2021 12:27
Над Чорным морам французскія самалёты адсочвалі расійскія знішчальнікі.