Служба бяспекі Украіны (СБУ) паведаміла аб выяўленні і арышце агента расійскай ваеннай выведкі, які павінен быў рыхтаваць «серыю нападаў» у Адэскай вобласці.
Па дадзеных СБУ, выяўлены агент – замежнік, які перыядычна прыязджаў ва Украіну для выканання задач расійскіх спецслужбаў. Ён павінен быў атрымліваць загады ад прадстаўнікоў расійскай ваеннай разведкі, якія дзейнічаюць з сепаратысцкай тэрыторыі Прыднястроўя ў Малдове.
Агент павінен быў ускалыхнуць грамадска-палітычнай сітуацыяй у Адэскай вобласці з дапамогай дыверсій і тэрактаў, сцвярджаюць у СБУ.
Устаноўлена, што ён арганізаваў у снежні ў Адэсе падпал аўтамабіля ўкраінскіх узброеных сіл і пашкодзіў помнік украінцам, якія загінулі ў вайне на Данбасе. У далейшым аб'ектамі яго дзейнасці павінны былі стаць офісы патрыятычных грамадскіх арганізацый і ваенная тэхніка.
Па дадзеных СБУ, такім чынам расійскія службы хацелі правесці інфармацыйна-псіхалагічныя аперацыі ў кантэксце нібыта «наяўнасці ў Адэскай вобласці прарасійскага падполля і антыўкраінскіх настрояў жыхароў».
Агент быў затрыманы на гарачым учынку пры сустрэчы з выканаўцам. Затрыманы паставіў новае заданне па падпале ваеннай тэхнікі і пералічыў грошы за папярэдні падпал ваеннага аўтамабіля, сцвярджаюць у СБУ.
Яму прад’яўлена абвінавачанне ў падазрэнні ў злачынстве па артыкуле аб тэракце. Ён арыштаваны.
ав