Беларуская Служба

Германія разглядае магчымасць накіраваць у Літву дадатковыя войскі

06.02.2022 11:30
Гэта звязана з ростам напружанасці ў рэгіёне і тым, што Расія размясціла войскі ля мяжы з Украінай.
-
Прэм'ер-міністр Літвы Інгрыда Сімонітэ PAP/EPA/TOMS KALNINS

Міністр абароны Германіі Крысцін Ламбрэхт абвясціла, што яе краіна разглядае магчымасць накіраваць дадатковыя войскі ў Літву. Гэта звязана з ростам напружанасці ў рэгіёне і тым, што Расія размясціла войскі ля мяжы з Украінай.

У інтэрв'ю для СМІ групы Funke, якое будзе апублікавана ў панядзелкавых нумарах газет кампаніі, Крысцін Ламбрэхт звяртае ўвагу на тое, што Германія ўжо моцна прысутная ў Літве, бо там знаходзіцца адна з баявых груп пад кіраўніцтвам NATO. Як ён падкрэслівае, у Літву могуць быць адпраўленыя дадатковыя салдаты. Міністр дадае, што на гэты конт вядуцца перамовы з літоўскімі ўладамі.

Тым часам першыя ўдзельнікі падрыхтоўчай місіі арміі ЗША прызямліліся ў аэрапорце ў Ясёнцы пад Жэшавам. Іх задача – забяспечыць матэрыяльна-тэхнічнае забеспячэнне новага кантынгенту амерыканскіх вайскоўцаў, які будзе размешчаны ў Польшчы.

Рашэнне аб перакідцы дадатковых войскаў на ўсходні фланг NATO з-за агрэсіўных дзеянняў Расіі Пентагон абвясціў у сераду. Будзе адпраўлена каля 2000 жаўнераў, з якіх 1700 адправяцца ў Польшчу і 300 – у Германію. У сваю чаргу, 1000 амерыканскіх жаўнераў будуць накіраваны з Германіі ў Румынію.

ав

«Bild»: Планы Расіі адносна Украіны пасля ўварвання: псеўдапарламент і лагеры для інтэрнаваных

05.02.2022 14:59
Гэта адбудзецца «да канца лютага, але не пазней сакавіка».