Беларуская Служба

Еўразвяз увёў эканамічныя санкцыі супраць Беларусі

02.03.2022 19:45
Рашэнне амбасадараў дзяржаў-членаў уступіла ў сілу.
Еўрапейскі Саюз Shutterstock

Еўразвяз увёў эканамічныя санкцыі супраць Беларусі за саўдзел ва ўварванні ва Украіну. Рашэнне амбасадараў дзяржаў-членаў было апублікавана ў Афіцыйным бюлетэні ЕС і такім чынам уступіла ў сілу. Паведамляе карэспандэнтка польскага радыё ў Бруселі Бэата Пламэцка.

 - Еўрапейскі Саюз спыніў імпарт беларускай прадукцыі такіх сектараў, як мінеральнае паліва, тытунь, драўніна, цэмент, жалеза і сталь. Уводзіцца  блакада для гумавых вырабаў, калію, бітумных рэчываў і газавай вуглевадароднай вытворчасці. Таксама дзейнічаюць абмежаванні на экспарт некаторых тавараў і тэхналогій, якія могуць выкарыстоўвацца ў ваеннай галіне ў Беларусі. Абмяжоўваюцца таксама паслугі з гэтым звязаныя.

Раней уступілі ў сілу персанальныя санкцыі ў дачыненні да больш чым 20 беларускіх чыноўнікаў і высокапастаўленых вайскоўцаў. Ім забаронены ўезд у ЕС, а іх маёнтак у Еўропе блакуецца.

яс/IAR