Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі прапануе Расіі абмяняць Віктара Медзвядчука на ўкраінскіх ваеннапалонных. Адзін з галоўных прарасійскіх палітыкаў Украіны, кіраўнік палітрады партыі «Апазіцыйная платформа – За жыццё», у прыватнасці кум Уладзіміра Пуціна, быў затрыманы пры спробе выехаць з краіны:
- Спадар Медзвядчук быў арыштаваны. Ён хаваўся 48 дзён, але ў выніку вырашыў пакінуць нашу краіну. Я лічу асабліва цынічным тое, што ён пераапрануўся ў ваенны камуфляж, як вялікі патрыёт. Калі ён выбраў вайсковы мундзір, значыць, у дачыненні да яго дзейнічаюць законы вайны. Прапаную Расійскай Федэрацыі абмяняць яго на нашых хлопцаў і дзяўчат, якія знаходзяцца ў расійскім палоне.
У 2020 годзе Украіна распачала супраць Віктара Медзвядчука справу аб дзяржаўнай здрадзе, абвінаваціўшы яго ў сустрэчах з расійскімі палітыкамі. З траўня 2021 года ён знаходзіўся пад хатнім арыштам, з якога ўцёк на пачатку ўварвання Расіі ва Украіну.
IAR /аз