Беларуская Служба

Прэзідэнт Зяленскі наведаў лінію фронту ў ваколіцах Севераденцку

06.06.2022 08:35
Палітык таксама наведаў Запарожскую вобласць, дзе  сустрэўся, у прыватнасці, з бежанцамі з акупаванага Марыупалю.
    , 5  2022 .
Уладзімір Зяленскі ў Запарожскай вобласці, 5 чэрвеня 2022 г.Крыніца: PAP/EPA/PRESIDENTIAL PRESS SERVICE HANDOUT HANDOUT

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі наведаў лінію фронту ў Данбасе. Палітык наведаў, у прыватнасці, пабываў Лісічанску, размешчаным у непасрэднай блізкасці ад Севераданецку. Ён таксама наведаў поўдзень краіны ў Запарожскай вобласці.

Аб візітах на лінію фронту прэзідэнт Украіны паведаміў у кароткім відэазапісы. Па яго словах, ён знаходзіўся ў Лісічанску Луганскай вобласці і Соледары ў Данецкай вобласці:

- Мы нешта прывезлі нашым вайскоўцам, але аб падрабязнасцях распавядаць не магу. У сваю чаргу, нашы салдаты, якіх мы наведалі, перадалі нам таксама нешта вельмі важнае – сілу і ўпэўненасць. Жадаю ім здароўя, кланяюся іх бацькам. Жадаю ўсім нам перамогі.

Лісічанск знаходзіцца ў некалькіх кіламетрах ад Севераданецку – гораду, за які ў апошнія дні ідуць жорсткія баі і які напалову захоплены рускімі войскамі. Прэзідэнт Зяленскі таксама наведаў Запарожскую вобласць, больш за палову акупаваная расійскімі войскамі. У частцы вобласці, кантраляванай украінскімі войскамі, ён сустрэўся, у прыватнасці, з бежанцамі з акупаванага Марыупалю.

iar/эж

Украінская армія вярнула сабе палову Севераданецка ў Луганскай вобласці

05.06.2022 14:49
У Севераданецку ў Луганскай вобласці ўжо шмат дзён ідуць цяжкія баі.

Расійская крылатая ракета крытычна нізка праляцела над Паўднёва-Украінскай АЭС (відэа)

05.06.2022 17:45
Верагодна, гэтая ракета была выпушчаная ў напрамку Кіева, які сёння раніцай абстралялі ракетамі.