З 1 ліпеня Украіна ўводзіць візавы рэжым для грамадзян Расіі. Пра рашэнне ўкраінскіх уладаў паведаміў прэм'ер-міністр Украіны Дзяніс Шмыгаль.
«У мэтах процідзеяння беспрэцэдэнтным пагрозам нацыянальнай бяспекі, суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці нашай дзяржавы ўрад па распараджэнні прэзідэнта Украіны прыняў рашэнне аб спыненні дзеяння пагаднення з Расіяй аб бязвізавым рэжыме», — сказаў кіраўнік ураду Украіны.
Украіна абараняецца ад расійскай ваеннай агрэсіі з 24 лютага.
IAR /вх