Апоўдні гэта будзе абвешчана прэзідэнтам камісіі Урсулай фон дэр Ляен разам з камісарамі, адказнымі за энергетыку і клімат.
«Эканомце газ, каб зіма была бяспечнай» – так называецца дакумент, які пабачыла брусельская карэспандэнтка Польскага радыё Бэата Пламэцка.
У ім Еўракамісія ацэньвае, што прыпыненне паставак газу ў Еўропу можа скараціць ВУП ЕС да 1,5 працэнта, калі найгоршы сцэнар адбудзецца наступнай зімой і не будуць уведзены абмежаванні.
Праект надзвычайнага плана, які Еўракамісія павінна прадставіць сёння, цыркулюе ў інтэрнэце ўжо некалькі дзён, але толькі ўчора ў другой палове дня яго палажэнні ўзгаднілі кіраўнікі кабінетаў еўракамісараў. І сёння самі камісары яшчэ могуць іх змяніць.
На дадзены момант існуе прапанова аб добраахвотным зніжэнні спажывання газу дзяржавамі-членамі на 15%. Аднак у дакуменце згадваюцца і абавязковыя паказчыкі, калі сітуацыя пагоршыцца і добраахвотных дзеянняў будзе недастаткова.
Некаторыя ўрады краін Еўрасаюза патрабавалі, каб гэтая група была большай. Некаторыя таксама не жадаюць бачыць абавязковыя мэты. Каб яны ўступілі ў сілу, прапановы Камісіі павінны быць ухваленыя большасцю краін. Дакумент будзе разглядацца ў наступны аўторак, на пазачарговай сустрэчы ў Бруселі.
IAR