Беларуская Служба

Украіна атрымае ад Францыі яшчэ шэсць сучасных САУ Caesar (ВІДЭА)

10.11.2022 08:56
Caesar – гэта колавая самаходная артылерыйская ўстаноўка новага пакалення.
 Caesar   Renault Sherpa 5
САУ Caesar на шасі Renault Sherpa 5Selvejp/CC BY-SA 3.0/commons.wikimedia.org

У бліжэйшыя тыдні ўлады ў Парыжы плануюць перадаць Украіне яшчэ шэсць сучасных самаходных артылерыйскіх установак (САУ) Caesar, заявіў міністр абароны Францыі Себасцьян Лекарню.

Ён адзначыў, што гэтае ўзбраенне прэзідэнт Францыі Эманюэль Макрон абяцаў перадаць Украіне ў рамках ваеннай дапамогі. Паводле Лекарню, пакуль што Францыя паставіла ва Украіну гаўбіцы TRF1 – артылерыю папярэдняга пакалення.

Міністр абароны Францыі зазначыў, што Парыж выканае сваё ранейшае абяцанне і адправіць ва Украіну 24 САУ Caesar. Цяпер на ўзбраенні ўкраінскай арміі знаходзіцца 18 гаўбіц Caesar.


Украінскія артылерысты вядуць агонь з САУ Caesar Украінскія артылерысты вядуць агонь з САУ Caesar

Caesar – гэта колавая самаходная артылерыйская ўстаноўка новага пакалення. Яна дазваляе паражаць варожыя цэлі на адлегласць 20 км і больш ад лініі фронту з высокай дакладнасцю. На гэтай адлегласці звычайна знаходзіцца артылерыя, рэзервы і камандныя пункты праціўніка.

вс