- Украіна рыхтуецца да магчымасці гвалтоўнай эскалацыі з боку Расіі яшчэ гэтай зімой. Нягледзячы на паразы на фронце, Масква рыхтуе планы масіраваных пяхотных удараў, «як падчас Другой сусветнай вайны», заявіў у інтэрв'ю NYT дарадца прэзідэнта Украіны Міхаіл Падаляк.
«Расія ўжо набрала і рыхтуе салдат, якія могуць весці масавыя пяхотныя атакі», – сказаў Падаляк у інтэрвʼю New York Times у нядзелю. Гэта, падкрэсліў ён, адна з магчымых пагроз для Украіны гэтай зімой. Ён дадаў, што Кіеў не бачыць прыкмет таго, што Пуцін імкнецца спыніць вайну.
«Расійскае палітычнае кіраўніцтва відавочна не жадае мірыцца з тактычнымі паразамі, якія ўжо адбыліся, і выкарыстоўвае любы, нават самы ілюзорны, шанец змяніць сітуацыю на сваю карысць», – сказаў Падаляк.
Амерыканская газета нагадвае заявы ўкраінскага камандавання, у тым ліку галоўнакамандуючага генерала Валерыя Залужнага, што Расія збірае войскі і зброю для пачатку новага наземнага наступу не пазней за сакавік (аднак гэта можа адбыцца і раней).
Украіна, падкрэсліў Падаляк, сурʼёзна ўспрымае рызыку новага наступу і настойвае на такім жа падыходзе да сваіх заходніх партнёраў.
ав