Украінскія беспілотнікі нанеслі ўдар па авіябазе ў Джанкоі на поўначы акупаванага Крыма. Гэта найбуйнейшая база акупацыйных войскаў на паўвостраве. Паводле выведкі, у комплексе базуецца каля 750 адзінак баявой тэхнікі.
Старшыня татарскага ўраду Мэджліса Рэфат Чубараў падкрэслівае стратэгічнае значэнне базы, праз якую агрэсар перакідвае сваю тэхніку ў акупаваныя раёны:
- У раёне Джанкоя акупанты стварылі вайсковы хаб, дзе канцэнтруюць тэхніку, якая паступае з Расіі на акупаваную тэрыторыю Крыма. Адтуль яны накіроўваюць яе ў Херсон, Запарожжа.
Першыя ўкраінскія атакі на авіябазу ў Джанкоі адбыліся ў сярэдзіне жніўня. Тады быў знішчаны склад боепрыпасаў. Тым часам акупанты пачалі будаўніцтва інжынерных умацаванняў на тэрыторыі акупаванага Крыма. Трывогу агрэсара выклікае эвакуацыя правабярэжжа Дняпра.
IAR/аз