Беларуская Служба

СМІ: ЗША разглядаюць магчымасць перадачы Украіне ББМ Stryker

10.01.2023 12:22
З пачаткам 2023 года замежная ваенная дапамога Украіне змянілася – у ёй з'явілася цяжэйшая бранятэхніка вытворчасці заходніх краін.
Ukraina otrzyma od USA wozy Stryker?
Ukraina otrzyma od USA wozy Stryker?Ellen Brabo/shutterstock

ЗША разглядаюць магчымасць адпраўкі ва Украіну баявых браніраваных машын Stryker, каб дапамагчы Кіеву адбіць чаканы вяснавы наступ расійскай арміі. Аб гэтым піша Politico са спасылкай на дзве крыніцы. Афіцыйна каментаваць гэтую інфармацыю ў прэс-службе Пентагона адмовіліся.

На пачатку студзеня стала вядома аб намеры ЗША паставіць ва Украіну 50 баявых машын пяхоты Bradley. ББМStryker могуць увайсці ў наступны пакет дапамогі. Па дадзеных Politico, адміністрацыя прэзідэнта ЗША Джо Байдэна можа абвясціць пра гэта ў канцы наступнага тыдня. Аднак канчатковае рашэнне яшчэ не прынятае, адзначае выданне.

Бронемашыны Stryker не так эфектыўныя ў баі, як, але валодаюць некаторымі іншымі перавагамі. Яна рухаецца цішэй, а таксама можа перавозіць больш салдат – дзевяць супраць шасці. Раней Politico пісала, што пасля паставак бронемашын ЗША могуць пачаць пастаўляць ва Украіну танкі.

На мінулым тыдні аб пастаўках ва Украіну бронеаўтамабіляў AMX-10 RC (іх таксама называюць колавымі танкамі) паведаміла Францыя. Неўзабаве пасля гэтага аб пастаўках ва Украіну баявых машын «Мардэр» і батарэі зенітна-ракетных комплексаў Patriot паведаміла Нямеччына.

З пачаткам 2023 года замежная ваенная дапамога Украіне змянілася – у ёй з'явілася цяжэйшая бранятэхніка вытворчасці заходніх краін.

pap/эж


Украіна спадзяецца, што атрымае ад заходніх саюзнікаў больш сур'ёзнае ўзбраенне

08.01.2023 14:57
Пра гэта паведаміў намеснік міністра замежных спраў Украіны Андрэй Мельнік.