Беларуская Служба

Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн прыехаў у Кіеў

20.02.2023 11:30
Украіна атрымае ад нас новы пакет ваеннай дапамогі на 500 мільёнаў долараў, у тым ліку боепрыпасы для сістэм HIMARS.
    . , 20  2023
Джо Байдэн і Уладзімір Зяленскі. Кіеў, 20 лютага 2023 гфота: Прэс-служба прэзідэнта Украіны

«Украіна атрымае ад нас новы пакет ваеннай дапамогі на 500 мільёнаў долараў, у тым ліку боепрыпасы для сістэм HIMARS, – заявіў амерыканскі лідар у Кіеве. -Мы накіруем мільярды долараў на забеспячэнне функцыянавання ўкраінскага грамадства. Ахвяра Украіны велізарная».

У апублікаванай заяве амерыканскі прэзідэнт падкрэсліў, што візіт павінен стаць моцным сігналам доўгатэрміновай падтрымкі Украіны з боку Вашынгтона. Джо Байдэн таксама паведаміў, што неўзабаве прадставіць дэталі новага пакета дапамогі Кіеву і новых санкцый супраць Расеі.

«Украіна атрымае ад нас новы пакет ваеннай дапамогі на 500 мільёнаў долараў, у тым ліку боепрыпасы для сістэм HIMARS, – заявіў амерыканскі лідар у Кіеве. -Мы накіруем мільярды долараў на забеспячэнне функцыянавання ўкраінскага грамадства. Ахвяра Украіны велізарная».

Падчас прэс-канферэнцыі з прэзідэнтам Зяленскім у Кіеве Джо Байдэн сказаў, што год таму, калі Расія ўварвалася ва Украіну, Уладзімір Пуцін хацеў, каб гэта было канцом Украіны. Амерыканскі прэзідэнт сказаў, што адбылося інакш: праз год Украіна жывая, дэмакратыя жывая, а Кіеў – «глыбока ў маім сэрцы».

«Свабода неацэнная і за яе варта змагацца», – сказаў Джо Байдэн.

Неабвешчаны візіт прэзідэнта ЗША ў Кіеў пачаўся ў панядзелак раніцай з гукаў сірэн паветранай трывогі, абвешчаных па ўсёй Украіне ў сувязі з актыўнасцю расійскай ваеннай авіяцыі.

Візіт амерыканскага прэзідэнта да апошняга рыхтаваўся ў строгай таямніцы.

ав