Паводле справаздачы незалежнага нямецкага аналітычнага цэнтра Kiel Institute, летась Польшча была лідарам па дапамозе Украіне. У пераліку на валавы ўнутраны прадукт краіны кошт гэтай дапамогі склаў 2 працэнты. Гаворка ідзе пра фінансавыя намаганні Польшчы па падтрымцы Украіны і падтрымку бежанцаў, якія прыбылі ў краіны.
Больш за 1,5 працэнта ВУП склала дапамога, якую Украіне аказала Эстонія. Далейшыя месцы занялі Латвія, Чэхія і Літва.
Эстонія таксама заняла першае месца, калі гаворка ідзе фінансавую падтрымку Украіны, без уліку падтрымкі бежанцаў – гэта каля 1 працэнта ВУП згаданай краіны. У гэтай катэгорыі далейшыя месцы займаюць Латвія, Літва і Польшча на чацвёртым месцы з паказчыкам 0,6 працэнта ВУП.
У сваю чаргу фінансавыя абавязацельствы ЗША перад Украінай у мінулым годзе склалі 73 мільярды еўра, а Еўрасаюза – агулам 55 мільярдаў еўра.
IAR/аз