Беларуская Служба

Уладзімір Пуцін асабіста вырашыў пра арышт амерыканскага журналіста

13.04.2023 17:01
Дзеянні Масквы асудзілі Вашынгтон і еўрапейскія сталіцы, у тым ліку Варшава.
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін PAP/EPA/GAVRIIL GRIGOROV/SPUTNIK/KREMLIN POOL / POOL

Рашэнне аб арышце журналіста The Wall Street Journal прыняў асабіста Уладзімір Пуцін. Эвана Гершковіча абвінавацілі ў шпіянажы на карысць ЗША. Дзеянні Масквы асудзілі Вашынгтон і еўрапейскія сталіцы, у тым ліку Варшава. Гэта першы выпадак арышту замежнага карэспандэнта, афіцыйна акрэдытаванага пры МЗС Расіі, з часоў распаду Савецкага Саюза. Тэму працягвае карэспандэнт Польскага радыё Мацей Ястшэмбскі:

- Агенцтва Bloomberg напісала, што запыт на арышт Эвана Гершковіча рыхтавалі спецслужбы, але канчатковае рашэнне прыняў Уладзімір Пуцін. Паводле журналістаў, дзеянні Масквы ў дачыненні да амерыканскага карэспандэнта сведчаць пра тое, што ў Крамлі расце ўплыў людзей, якія жадаюць зрабіць больш жорсткімі адносіны з Вашынгтонам. Разам з тым праваабаронцы нагадваюць, што ў Расіі ліквідаваныя або прыпыненыя рэдакцыі незалежных СМІ. За любую публікацыю, якая супярэчыць лініі рэжыму, пагражае штраф і турэмнае зняволенне.

IAR/аз

У Расіі абмяркоўваюць магчымасць увядзення падатку на армію

13.04.2023 12:03
Паводле прапановы, расіяне штомесяц былі б абавязаныя пералічыць на ваенныя мэты ад 1 да 2 тысяч рублёў (гэта каля 25 еўра).