15 красавіка ФРГ закрыла тры апошнія атамныя электрастанцыі, а ў бліжэйшы час таксама скароціцца фінансаванне ядзерных даследаванняў. Пасля 60 гадоў у Германіі скончылася эра атамнай энергетыкі. Амаль роўна апоўначы былі спыненыя тры апошнія рэактары.
Палітычная барацьба за атамную энергетыку вялася практычна да апошняга моманту. Хрысціянскія дэмакраты лічаць, што рашэнне федэральнага ўрада не мае рацыянальнай асновы.
Праверыць рашэнне ўраду патрабавалі не толькі апазіцыйныя палітыкі, але і навукоўцы. Два нобэлеўскія лаўрэаты – нямецкі фізік Клаўс фон Кліцынг і былы міністр энергетыкі ЗША Стывен Чу – былі сярод тых, хто лічыць, што АЭС павінны працягнуць працу. Пра гэта навукоўца напісалі ў лісце да федэральнага канцлера Олафа Шольца. Яны растлумачылі, што безвыкідныя ядзерныя рэактары забяспечваюць электрычнасцю мільёны хатніх гаспадарак.
Супраць рашэння ўрада выступаюць і хрысціянскія дэмакраты. Паводле кіраўніка ХСС Маркуса Сёдэра, Берлін упарта пераследуе ідэалагічныя мэты, нягледзячы на паўсюдны энергетычны крызіс і вялікую хвалю праядзерных настрояў у Еўропе. Паводле апошніх сацапытанняў, каля 60% немцаў лічаць дзеяньні ўраду нерацыянальнымі.
iar/эж