Беларуская Служба

Прэсавы сакратар ураду Пётр Мюлер негатыўна ацаніў міграцыйны пакт, прыняты міністрамі ўнутраных справаў ЕС

12.06.2023 17:55
«Польшча не падтрымае гэты дакумент на наступным заканадаўчым этапе. Мы заклікаем усіх польскіх дэпутатаў Еўрапейскага парламента прагаласаваць супраць гэтых рашэнняў і пераканацца, што Польшча не будзе ахоплена такімі рашэннямі ў далейшым заканадаўчым працэсе», – сказаў Пётр Мюлер.
 .
Ілюстрацыйнае фота.Alessio Tricani/ Shutterstock

На мінулым тыдні пры супраціўленні Польшчы і Венгрыі міністры ўнутраных спраў краін ЕС прынялі міграцыйны пакт. Ён змяшчае прынцып абумоўленасці – альбо краіны пагаджаюцца перасяляць мігрантаў, якія прыбываюць у паўднёвую Еўропу праз Міжземнае мора, альбо яны будуць плаціць каля 20 тысяч еўра за кожнага непрынятага чалавека.

Польшча крытыкуе гэтае палажэнне і патрабуе, каб кіраўнікі краін ЕЗ разабраліся з гэтым пытаннем на саміце. Там рашэнні прымаюцца аднагалосна.

IAR / вх