Беларуская Служба

Расійскія сілавікі затрымалі тэрарыста Ігара Гіркіна

21.07.2023 14:03
Ігар Гіркін-«Стралкоў» – былы афіцэр ФСБ, які ў 2014 годзе браў актыўны ўдзел у баях за Славянск і ў захопе ўлады ў Данецку.
Ігар ГіркінФота: https://twitter.com/GazetaRu/status/1682358788559446017

21 ліпеня ў Расіі быў затрыманы тэрарыст Ігар Стралкоў-Гіркін. Яго абвінавацілі паводле артыкула аб экстрэмізме. Пра гэта піша расійскі РБК.

«У пятніцу, 21 ліпеня, праваахоўнікі затрымалі Ігара Стралкова, пра гэта РБК паведамілі дзве крыніцы ў праваахоўных органах і пацвердзіў адвакат Стралкова», – гаворыцца ў паведамленні выдання.

Адзначаецца, што праваахоўнікі забралі Стралкова з дому апоўдні. У яго кватэры супрацоўнікі Следчага камітэта праводзяць ператрус.

Паводле папярэдніх звестак, затрыманне адбылося па заяве былога супрацоўніка т. з. ПВК «Вагнер». Інфармацыю пацвердзіла жонка Стралкова.

Нагадаем, Ігар Гіркін-«Стралкоў» – былы афіцэр ФСБ, які ў 2014 годзе браў актыўны ўдзел у баях за Славянск і ў захопе ўлады ў Данецку. Ён рашуча выступае за вайну, але крытыкуе ваенна-палітычнае кіраўніцтва.

эж