Беларуская Служба

Мінабароны Украіны плануе стварыць ваенную паліцыю, якая будзе сачыць за дысцыплінай

21.08.2023 18:21
У яе задачы будзе ўваходзіць барацьба з ваеннымі злачынствамі і забеспячэнне дысцыпліны вайскоўцаў.
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі і сьпікер парламенту Даніі Сорэн Гадэ перад дацкім парламентам PAP/EPA/Claus Bech

Орган будзе сфармаваны на базе Вайсковай службы правапарадку ва Узброеных сілах. Яму будуць дадзены асобныя паўнамоцтвы ў частцы аператыўна-вышуковай дзейнасці і дасудовага расследавання ваенных злачынстваў (у зоне баявых дзеянняў).

Сярод асноўных задач: праваахоўная дзейнасць па папярэджанні, раскрыцці, спыненні ваенных злачынстваў у адпаведнасці з нормамі Крымінальна-працэсуальнага кодэкса Украіны і вайсковых статутаў; аператыўна-вышуковая дзейнасць; спецыяльная прафілактыка ва Узброеных Сілах; забеспячэнне правапарадак, воінская дысцыпліна ва Узброеных Сілах; ахова правоў ваеннаслужачых; ахова дзяржаўнай маёмасці і выкананне пакаранняў.

ав/pravda.com.ua

Прэзідэнт Зяленскі: Усе суседзі Расіі знаходзяцца пад пагрозай, калі Украіна не выйграе вайны

21.08.2023 12:45
У другі дзень візіту ў Данію Зяленскі наведаў Фолькетынг (аднапалатны парламент). 

ВПС Украіны: Для эфектыўнай абароны краіны патрэбныя 128 сучасных знішчальнікаў

21.08.2023 14:29
Такое меркаванне выказаў прэс-сакратар украінскай вайсковай авіяцыі палкоўнік Юры Ігнат.