Беларуская Служба

Украіна стварае прамысловы альянс для вытворчасці ўзбраенняў

01.10.2023 13:12
На дадзены момант на супрацу пагадзіліся 38 кампаній з 19 краін свету, у тым ліку з ЗША, Канады, Вялікабрытаніі.
Ілюстрацыйнае фотаPAP/Viktor Kovalchuk

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі паведаміў, хто ўвайшоў у новы «Альянс абаронных індустрыі». Прэзідэнт Украіны падкрэсліў, што гэта толькі першы такі форум, далей будзе больш.

На дадзены момант на супрацу пагадзіліся 38 кампаній з 19 краін свету, у тым ліку з ЗША, Вялікабрытаніі, Германіі, Швецыі ды інш..

Цяпер брытанскія салдаты будуць упершыню размешчаны ва Украіне. Аб гэтым заявіў міністр абароны Вялікабрытаніі Грант Шэппс. Размова ідзе аб праграме падрыхтоўкі пад кіраўніцтвам брытанскіх ваенных інструктараў. Шэппс таксама заклікаў больш брытанскіх абаронных фірмаў адкрываць свае прадпрыемствы ва Украіне.

юл