Беларуская Служба

Расійскія страты ў жывой сіле з пачатку вайны перавысілі 283 тыс. вайскоўцаў

10.10.2023 08:14
Украінскі Генштаб апублікаваў зводку аб расійскіх стратах у вайне.
Украінскія артылерысты на баявой пазіцыі фота: Генеральны штаб Узброеных сіл Украіны

Генеральны штаб Узброеных сіл Украіны абнавіў дадзеныя аб стратах Расіі ў вайне. За мінулыя суткі знішчана 450 расійскіх вайскоўцаў.

Страты Расіі ў жывой сіле з пачатку ўварвання ва Украіну склалі больш за 283 тыс. чалавек забітымі.

Украінцы таксама абнавілі страты расіян у тэхніцы і ўзбраенні. Так, з пачатку вайны знішчана, у прыватнасці, 4 тыс. 829 танкаў, 9 тыс. 129 бронемашын, 6 тыс. 713 артылерыйскіх сістэм, 808 РСЗА, 1 тыс. 530 крылатых ракет, 20 караблёў і катараў, адна падводная лодка, 315 самалётаў і 316 верталётаў.

вс