Беларуская Служба

Германія выдзяляе яшчэ 200 мільёнаў еўра на аднаўленне Украіны

21.10.2023 14:21
Пры гэтым украінскі бок ацэньвае шкоду ад расійскай агрэсіі на 55,6 мільярдаў еўра.
Ілюстрацыйнае фотаEPA/RONALD WITTEK Dostawca: PAP/EPA.

Дзяржаўны сакратар міністэрства эканамічнага супрацоўніцтва і развіцця Нямеччыны Ёхэн Флясбарт паведаміў аб выдзяленні яшчэ 200 мільёнаў еўра на аднаўленне Украіны.

Грошы павінны быць накіраваны на адукацыю, ахову здароўя, пітное водазабеспячэнне і рэканструкцыю гарадоў.

Флэсбарт падкрэсліў, што для Украіны важна захаваць ключавыя сектары эканомікі, такія як сельская гаспадарка, таму што людзям патрэбны перспектывы і працоўныя месцы.

Міністэрства развіцця Германіі адзначыла, што ўжо вылучыла каля 1 мільярда еўра на неваенную падтрымку Украіны з пачатку поўнамаштабнага расійскага ўварвання ў лютым 2022 года.

Пры гэтым украінскі бок ацэньвае шкоду ад расійскай агрэсіі на 55,6 мільярдаў еўра, заявіў прэм'ер-міністр Украіны Дзяніс Шмыгаль.

Hromadske/ПР