Беларуская Служба

Акупанты нанеслі ракетны ўдар па будынку пошты на Харкаўшчыне

22.10.2023 08:25
Як мнімум 6 чалавек загінулі.
      .
Пашкоджаны ў выніку расійскага ўдару будынак пошты.Фота: Суспільне. Харків.

Расіяне нанеслі ракетны ўдар па паштовым тэрмінале ў Харкаўскай вобласці Украіны. Будынак пошты быў цалкам разбураны. Шэсць чалавек загінулі і яшчэ 16 атрымалі раненні, паведамляе мясцовая паліцыя.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ў сацсетках выказаў спачуванні сем'ям ахвяр тэракту і запэўніў, што вінаватыя ў «тэроры і забойствах» панясуць адказнасць. Прэзідэнт Зяленскі заклікаў узмацніць ціск на Расію, якую ён назваў «тэрарыстычнай дзяржавай».

На месцы здарэння праводзіцца выратавальная аперацыя. Сярод пацярпелых ёсць людзі ў цяжкім стане. Паліцыя знайшла аскепкі расійскіх ракет С-300.

IAR/нг