Беларуская Служба

Страты УС Расійскай Федэрацыі ва Украіне перакрочылі псіхалагічную адзнаку

22.10.2023 11:15
За суткі на ўкраінскай зямлі Расія страціла 18 танкаў, падзяліліся ў Генштабе УСУ.
 .
Ілюстрацыйны здымак.Фота: УНІАН/скрыншот

Ва Украіне страты ворага на сёння падскочылі і перасеклі новую псіхалагічную адзнаку – зараз яны складаюць больш за 293 тысячы чалавек.

За мінулыя суткі ліквідаваны 980 праціўнікаў, і цяпер агульныя страты РФ складаюць прыкладна 293.830 акупантаў, паведаміў Генеральны штаб Узброеных сіл Украіны.

Акрамя таго, знішчана яшчэ нямала тэхнікі захопнікаў, у тым ліку 19 баявых браніраваных машын, 18 танкаў, 15 артылерыйскіх сістэм, тры рэактыўныя сістэмы залпавага агню, адзін сродак супрацьпаветранай абароны і дзевяць дронаў аператыўна-тактычнага ўзроўню.

Таксама ліквідаваны 13 адзінак аўтамабільнай тэхнікі і аўтацыстэрнаў і адна адзінка спецтэхнікі.

УНІАН/нг