Беларуская Служба

У Крыме здзейснены замах на экс-дэпутата Вярхоўнай рады Алега Царова

27.10.2023 11:28
Інфармацыю пра цяжкі стан сепаратыста распаўсюджваюць расійскія крыніцы.
Хуткая дапамога і паліцэйскія аўтамабілі каля дома Царова на Крыме ноччуpolitnavigator.net

На аднаго з найбольш вядомых дзеячаў сепаратысцкага руху Данбаса Алега Царова напалі каля ягонага дома ў Ялце, паведамляюць расійскія тэлеграм-каналы і СМІ.

Цароў - былы ўкраінскі дэпутат ад Партыі рэгіёнаў, блізкі да Віктара Януковічу. Ва Украіне ён завочна асуджаны на 12 гадоў зняволення за замах на тэрытарыяльную цэласнасць краіны і спробы гвалтоўнага звяржэння канстытуцыйнага ладу.

Аб замаху на Царова ў прыватнасці паведаміў прадстаўнік расійскай акупацыйнай адміністрацыі Запарожскай вобласці Уладзімір Рогаў. Ён напісаў у сваім тэлеграм-канале, што ў Царова стралялі каля ягонага дома ў анексаваным Крыме.

У каналах іншых расійскіх вайсковых блогераў з'яўляліся паведамленні, што Царова маглі параніць нажом.

Афіцыйнай інфармацыі аб замаху на Царова пакуль няма. «Коммерсант», спасылаючыся на крыніцу ў праваахоўных органах, піша, што цяпер ён знаходзіцца ў шпіталі.

Крыніца: BBC News | Русская служба