Навукоўцы з карэйскага Ульсанскага нацыянальнага інстытута навукі і тэхналогій (UNIST) стварылі часціцы знішчальнікі раку, якія яны назвалі нанадронамі.
Ад эксперыментаў да тэрапіі доўгі шлях, але даследаванне добра паказвае, як інавацыйныя падыходы выпрабоўваюцца ў лабараторыях.
Больш за тое, акрамя таго, што часціцы знішчалі ракавыя клеткі ў прабірках, яны прыпынялі рост пухлін у мышэй.
У сваім падыходзе даследчыкі выкарыстоўваюць NK (Natural Killer) лімфацыты, якія знішчаюць розныя патагенныя мікраарганізмы ў арганізме і, часам ім удаецца зліквідаваць таксама ракавыя клеткі.
Апісаныя ў часопісе «Nano Today», наначасціцы ўтрымліваюць два ключавых элемента - адзін з іх падыходзіць да рэцэптараў ракавых клетак, а другі - згаданыя NK-клеткі.
Эфект заключаецца ў тым, што гэтыя малекулы захопліваюць NK-клеткі і транспартуюць іх да ракавых клетак.
«Гэта даследаванне паказвае новыя магчымасці імуналагічнага лячэння з выкарыстаннем NK-клетак, якія дастаўляюцца нанадронамі. Новы падыход дазваляе нам спраўляцца з такімі праблемамі, як дастаўка клетак у патрэбнае месца і забеспячэнне іх выжывання. У далейшых даследаваннях, уключаючы стварэнне клетак, якія адпавядаюць пэўным відам раку, мы будзем працаваць над новымі відамі спецыфічнай тэрапіі, якая будзе выбарачна дзейнічаць на розныя віды раку», - зазначыў праф. Кан Се Бён, аўтар метаду.
PAP/юл