Беларуская Служба

Меркаваннем канцлера Германіі, краіны-члены ЕС пастаўляюць Украіне недастаткова ўзбраення

08.01.2024 17:49
Ён заклікае саюзнікаў узмацніць сваю дапамогу ў дачыненні Украіны.
Olaf Scholz.
Olaf Scholz.Фота: PAP/EPA/CLEMENS BILAN

Канцлер Германіі Олаф Шольц заклікае павялічыць ваенную дапамогу Украіне. На яго думку, большасць краін Еўрасаюза не пастаўляюць Кіеву дастатковай колькасцю зброі, каб дапамагчы яму змагацца з расійскім уварваннем.

«Якім бы значным ні быў нямецкі ўклад, яго будзе недастаткова дзеля бяспекі Украіны ў доўгатэрміновай перспектыве», – заявіў Олаф Шольц на сумеснай прэс-канферэнцыі з новым прэм'ер-міністрам Люксембурга Люкам Фрыдэнам.

«Таму я заклікаю саюзнікаў у Еўрасаюзе ўзмацніць сваю дапамогу ў дачыненні Украіны. Тых маштабаў паставак зброі ва Украіну, якія плануюць большасць краін-сябраў, недастаткова», – дадаў канцлер Германіі.

IAR/нг