Беларуская Служба

За падтрымку еўрапейскіх памкненняў Украіны Уладзімір Зяленскі падзякаваў прэзідэнту Польшчы

10.01.2024 11:18
Незалежныя вайсковыя аналітыкі адзначаюць, што ў пачатку 2024 года Кіеў актывізуе кантакты з замежнымі партнёрамі, каб лепш падрыхтавацца да абароны і магчымага новага контрнаступу.
Wolodymyr Selenskyj
Wolodymyr Selenskyj Facebook/Wołodymyr Zełenski

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ў вечаровым звароце, апублікаваным, 9 студзеня паведаміў, што размаўляў па тэлефоне з прэзідэнтам Румыніі, прэм'ер-міністрам Бельгіі і прэзідэнтам Польшчы Анджэем Дудам:

-Размова з прэзідэнтам Польшчы была добрай. Я ўдзячны Польшчы за нязменную падтрымку нашых намаганняў па далучэнні да Еўрасаюза. Мы таксама абмеркавалі наша супрацоўніцтва ў НАТО. Украіна павінна стаць сябрам Альянсу. Я праінфармаваў прэзідэнта Дуду аб сітуацыі на фронце, а таксама аб расійскіх атаках, нашай абароне і звязаных з гэтым патрэбах.

Незалежныя вайсковыя аналітыкі адзначаюць, што ў пачатку 2024 года Кіеў актывізуе кантакты з замежнымі партнёрамі, каб лепш падрыхтавацца да абароны і магчымага новага контрнаступу.

эж