Прэм'ер-міністр Бельгіі, якая ўзначальвае ЕЗ, пачаў кансультацыі аб фінансавай падтрымцы Украіны. У рамках падрыхтоўкі да саміту, які адбудзецца 1 лютага, бельгійскі прэмʼер Аляксандр Дэ Кроа 9 студзеня правёў перамовы з прэзідэнтам Уладзімірам Зяленскім і канцлерам ФРГ Олафам Шольцам, – паведамляе карэспандэнтка Польскага радыё ў Бруселі Беата Пламэцкая:
-Чакаецца, што на саміце ЕЗ, які адбудзецца крыху больш чым праз тры тыдні, еўрапейскія лідары ўзгодняць фінансавы пакет для Украіны. Меркавалася, што гэтае пытанне будзе вырашана ў канцы мінулага года на снежаньскім саміце, але адзінства не было дасягнутая з-за супрацьдзеяння Будапешта. З таго часу лідары ЕЗ ціснулі на Віктара Орбана, каб той пагадзіўся на фінансавую падтрымку Украіны. У Бруселі таксама пачалася падрыхтоўка рэзервовага плана, гэта значыць пагаднення аб фінансавым пакеце з удзелам 26 краін без Вугоршчыны.
Паводле апошняй інфармацыі партала Politico, улады ў Будапэшце даюць зразумець, што могуць пагадзіцца на пакет, але пры ўмове штогадовага перагляду фінансавання. Гэта, аднак, дасць Вугоршчыне магчымасць штогод блакаваць чарговыя траншы дапамогі, каб дамагчыся саступак Бруселю па розных пытаннях, і не гарантуе прадказальнасці фінансавання Украіны. Пакет уключае 50 млрд еўра фінансавай дапамогі Украіны.
IAR/ez