Беларуская Служба

Прэзідэнт Літвы: Вільня працягне ваенную падтрымку Кіева

10.01.2024 17:09
Візіт Уладзіміра Зяленскага ў Літву датычыць пытанняў бяспекі, інтэграцыі з ЕЗ і NATO, а таксама далейшай каардынацыі еўрапейскай падтрымкі барацьбы з Украінай.
.   . ,  2023 .
Ул. Зяленскі і Г. Наўседа, Вільня 2023 г. Фота: PAP/EPA/TOMS KALNINS

Літва будзе аказваць Украіне ваенную падтрымку, заявіў у сераду, 10 студзеня, прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа. Прэзідэнт Уладзімір Зяленскі знаходзіцца з афіцыйным візітам у Вільні. Падчас сумеснай прэс-канферэнцыі Гітанас Наўседа заявіў, што Літва адправіць Украіне бронетранспарцёры М577 у наступным месяцы:

- Дзяржаўная рада абароны зацвердзіла пакет доўгатэрміновай ваеннай падтрымкі Украіны на суму 200 млн еўра. У студзені мы зноў адправім боепрыпасы, генератары, сістэмы падрыву, а ў лютым – бронетранспарцёры М577 і будзем навучаць украінскіх вайскоўцаў.

10 студзеня раніцай у Вільню прыбыў прэзідэнт Уладзімір Зяленскі. Ягоны візіт у Літву датычыць пытанняў бяспекі, інтэграцыі з ЕЗ і NATO, а таксама далейшай каардынацыі еўрапейскай падтрымкі барацьбы з Украінай. Украінскі лідар таксама падзякаваў літоўцам за дапамогу на плошчы перад палацам прэзідэнта Літвы ў Вільні.

iar/эж