Беларуская Служба

Уладзімір Зяленскі: Расіяне пойдуць наперад, яны рыхтуюцца да чагосьці глабальнага пасля выбараў

12.01.2024 14:02
Расійскае кіраўніцтва рыхтуе глабальны наступ на Украіну пасля выбараў прэзідэнта Расіі сёлета ў сакавіку.
.
Ул. ЗяленскіФота: Facebook/Wołodymyr Zełenski

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі лічыць, што расійскае кіраўніцтва рыхтуе глабальны наступ на Украіну пасля выбараў прэзідэнта Расіі сёлета ў сакавіку. Пра гэта ўкраінскі лідар сказаў падчас размовы з прадстаўнікамі балтыйскіх СМІ.

«Яны пойдуць наперад. Чаго яны хочуць – тактычных перамог перад выбарамі і падрыхтоўкі да чагосьці глабальнага і масавага пасля іх», – заявіў прэзідэнт Украіны.

Уладзімір Зяленскі адзначыў, што ў Расіі ў войска могуць прызваць «яшчэ 300 тысяч асуджаных. І гэта вельмі шмат. А па-другое, яны ціснуць на маладых людзей на часова акупаваных тэрыторыях, мабілізуюць іх. Ніхто гэтых людзей шкадаваць не будзе. Ім важна, каб менш трупаў вярталася на тэрыторыю Расіі», – растлумачыў палітык.

censor.net/эж