Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі падзякаваў удзельнікам міжнароднай сустрэчы па ўкраінскай формуле міру. У швейцарскім Давосе адбылася чацвёртая сустрэча саветнікаў па нацыянальнай бяспецы, прысвечаная ўкраінскай формуле міру. У яе прынялі ўдзел прадстаўнікі 81 краіны і арганізацыі.
У прыватнасці, на сустрэчы абмяркоўваліся пытанні вывядзення расійскіх войскаў, экалагічнай бяспекі, недапушчэння эскалацыі і паўтарэння вайны, а таксама пытанне пацвярджэння заканчэння вайны.
Уладзімір Зяленскі ў штодзённым анлайн-выступе падкрэсліў, што ўдзельнікі канферэнцыі выступілі за міжнародны парадак, заснаваны на праве:
- Я ўдзячны ўсім кіраўнікам дзяржаў, якія ўдзельнічаюць у нашай агульнай рабоце. Сваім удзелам яны пацвярджаюць, што міжнародны парадак, заснаваны на праве, павінен распаўсюджвацца на ўсіх без выключэнняў на Зямлі.
Прэзідэнт Украіны таксама дадаў, што падпісанае днямі пагадненне аб супрацоўніцтве з Вялікабрытаніяй прынясе новыя пакеты падтрымкі для ўкраінскай арміі, а таксама павялічыць патэнцыял украінскай ваеннай прамысловасці.
IAR/аз