Беларуская Служба

Эстонія: Прафесара Тартускага ўніверсітэта падазраюць у шпіянажы

16.01.2024 16:11
Ва ўніверсітэце прафесар займаўся адносінамі паміж Еўрасаюзам і Расіяй, і пытаннямі міжнароднай палітыкі.
Ілюстрацыйны здымакAnelo/Shutterstock

У эстонскім Тарту служба бяспекі затрымала прафесара мясцовага ўніверсітэта, якога падазраюць у шпіянажы на карысць Расіі. Ва ўніверсітэце ён займаўся адносінамі паміж Еўрасаюзам і Расіяй, і пытаннямі міжнароднай палітыкі.

Служба ўнутранай бяспекі Эстоніі паведаміла, што ў пачатку студзеня затрымала грамадзяніна Расіі – палітолага з Тартускага ўніверсітэта Вячаслава Марозава. Яго падазраюць у разведвальнай дзейнасці, накіраванай супраць Эстоніі.

«Гэты выпадак звязаны з іншымі. Ён паказвае, што расійскія спецслужбы жадаюць пранікнуць у розныя асяроддзі Эстоніі, у тым ліку ў акадэмічныя колы», – заявіў кіраўнік Службы ўнутранай бяспекі Эстоніі Марго Палосан.

Суд змясціў Марозава пад варту на два месяцы. Ва ўніверсітэце, дзе ён працаваў, з ім ужо скасавалі кантракт. Таксама заблакаваны доступ да інфармацыі пра яго на сайце ўніверсітэта. Вячаслаў Марозаў да 2010 года быў звязаны з Санкт-Пецярбургскім універсітэтам.

яс