Беларуская Служба

У выніку расійскай атакі на Адэсу без цеплазабеспячэння засталіся 60 дамоў

17.01.2024 12:23
Сёння ноччу Адэсу атакавалі расійскія дроны. 
   . 17  2024
Адэса пасля расійскай атакі. 17 студзеня 2024 года EPA/PAP/Ihor Hora

У Адэсе з-за падзення абломкаў расійскага робата-камікадзэ на магістральныя трубаправоды без цеплазабеспячэння засталіся каля 60 дамоў. Абломкі збітага «шахеда» трапілі ў цеплавую камеру.

Працы па аднаўленні пачнуцца адразу пасля таго, як рабочыя атрымаюць доступ да месца абстрэлу. На рамонт спатрэбіцца каля сутак.

Сёння ноччу Адэсу атакавалі расійскія дроны. Раненні атрымалі тры чалавекі, а з пашкоджанага дома эвакуявалі 130 жыхароў.

Падраздзяленні СПА збілі 11 беспілотнікаў на падлёце да ўзбярэжжа. Пераважная большасць упала ў мора.

вс