Беларуская Служба

ЦРУ апублікавала ў сацсетках відэаролік, які заклікае расійскіх патрыётаў да супрацоўніцтва

23.01.2024 18:02
У фільме – унутраны маналог выдуманага былога камандас сярэдніх гадоў, цяпер супрацоўніка ГРУ.
.
.кадр з відэа

Цэнтральнае разведвальнае ўпраўленне ЗША апублікавала ў сацсетках відэаролік, які заклікае расійскіх патрыётаў да супрацоўніцтва. «Чаму я звязаўся з ЦРУ: У імя Айчыны» можна паглядзець, сярод іншага, на платформе X і YouTube.

У фільме – унутраны маналог выдуманага былога камандас сярэдніх гадоў, цяпер супрацоўніка ГРУ (расійскай ваеннай выведкі). Мужчына прыходзіць да высновы, што «сапраўдны вораг Расіі – яна сама».

«Эліта прадала краіну за палацы і яхты, а нашы салдаты жуюць гнілую бульбу і страляюць з дапатопнай зброі. Нашы людзі вымушаныя даваць хабары, каб толькі знайсці працу. (...) Карупцыя і кумаўство разбураюць маю краіну знутры», – гаворыць ён.

Расчараваны патрыёт тлумачыць, што пачаў працаваць з ЦРУ, каб «расійская нацыя развівалася і рэалізавала патэнцыял», і што зрабіў гэта дзеля свайго сына.
Фільм заканчваецца паведамленнем ЦРУ: «Людзі вакол вас могуць не жадаць чуць праўду. Мы хочам. Вы не бяссільныя». 

Прэс-сакратар Крамля Дзмітрый Пяскоў з'едліва адзначыў, што «нехта павінен сказаць ЦРУ, што ў краіне «УКантакце» нашмат больш папулярны, чым платформа X». Аднак, акрамя X (былы Twitter), ЦРУ таксама апублікавала відэа на YouTube і Telegram-канале, – парыраваў партал «Медуза».

ав