Тры асноўныя ў Іспаніі прафсаюзы фермераў далучаюцца да агульнаеўрапейскага пратэсту супраць цяжкіх умоў сельскагаспадарчай вытворчасці.
Прафсаюзы Asaja, UPA і COAG заявілі, што сельскагаспадарчы сектар у Еўропе і Іспаніі сутыкаецца з усё большым расчараваннем з-за складаных умоў вытворчасці і бюракратыі, выкліканых еўрапейскімі правіламі.
Еўрапейскія фермеры незадаволеныя падзеннем даходаў, ростам кошту электраэнергіі і паліва, а таксама экалагічнай палітыкай Еўрасаюза. Гэтыя фактары ўскладняюць ім канкурэнцыю з іншымі краінамі.
За апошнія дні масавыя акцыі пратэсту прайшлі ў Францыі, Германіі, Бельгіі, Нідэрландах, Румыніі і Польшчы.
яс